У Мінску было затрымана да дзесяці былых дэсантнікаў
Ад 5 да 10 удзельнікаў адзначэння Дня паветрана-дэсантных войскаў было затрымана ў Мінску 2 жніўня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. Паводле яго словаў, бойкі паміж былымі дэсантнікамі і спецназаўцамі ў Траецкім прадмесці не было:
"Наколькі мне вядома, інцыдэнт адбыўся паміж дэсантнікамі, якія святкавалі. Паступіў сігнал, прыбылі супрацоўнікі міліцыі, каб спыніць правапарушэнне. Сур'ёзных наступстваў не было. Асноўныя завадатары былі затрыманыя і дастаўленыя ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў для разбіральніцтва".
Нагадаем, былыя дэсантнікі хацелі прайсці на востраў Слёз, дзе знаходзіцца помнік воінам-інтэрнацыяналістам, але туды іх не пусцілі міліцыянты.
Фота - "Наша ніва"