У Мінску дрэвы падаюць на машыны (фота)

Прычынай падзення дрэваў стаў моцны вецер – яго хуткасць дасягае 20 метраў у секунду. Выпадкі падзення дрэваў на машыны зафіксаваныя на вуліцы Максіма Танка і Цнянскай. Паведамленняў аб пацярпелых людзях пакуль няма.

Сіноптыкі папярэджваюць, што моцны вецер захаваецца на працягу ўсяго дня 2 снежня. Яго прычынай стаў цыклон, які рухаецца са Скандынавіі ў бок Расіі.

Фота з твітара.