У Мінску два бяздомныя загінулі ад гарачай вады

Як паведамляюць "Мінск-навіны" са спасылкай на сталічных выратавальнікаў, з-за няспраўнасці шаравога крана ўвечары 3 лютага адбылася ўцечка вады з сістэмы ацяплення ў памяшканні цеплавузла. Вада ўзнялася на 30 см.



У гэты час у скляпенні дома знаходзіліся два бяздомныя — браты 50 і 34 гадоў. Іх знайшлі ўжо ў непрытомным стане. Брыгада хуткай меддапамогі, якая прыбыла на месца здарэння, канстатавала смерць мужчын. Меркаваная прычына гібелі — атрыманне тэрмічных апёкаў цела.



З-за няспраўнасці ў доме №15 на вуліцы Чкалава з 21.00 да 23.20 было адключана ацяпленне.


Фота з сацыяльных сетак