У Мінску двойчы гарэла адна і тая ж кватэра (фота)
49-гадовы мужчына курыў у стане алкагольнага ап'янення.
Двойчы за адзін вечар гарэла ў Мінску адна і тая ж аднапакаёвая кватэра. Здарэнне адбылося ў шматпавярховіку на вуліцы Чайлыткі. Спачатку праз неасцярожнае курэнне 49-гадовага нецвярозага сына гаспадыні кватэры загарэлася пасцель, але яе своечасова ўдалося патушыць.
Праз дзве гадзіны мужчына зноў неасцярожна курыў, і пажар узнік у жылым пакоі. У выніку была пашкоджаная мэбля, інфармуе прэс-служба МНС.
Больш падрабязна пра пажар гл. тут.



Фота — МНС