У Мінску Дзень горада будуць абслугоўваць паўсотні брыгад хуткай дапамогі
У Дзень горада ў Мінску на святочных мерапрыемствах будуць дзяжурыць 52 брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Як інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны", 12 верасня на масавых гарадскіх і раённых мерапрыемствах будуць дзяжурыць 47 медыцынскіх брыгадаў. Пры гэтым 20 з іх — на святочным феерверку каля абеліска "Менск — горад-герой". Тамсама ж будзе працаваць перасоўны аптэчны пункт. На падстанцыях, размешчаных недалёка ад стэлы, у рэзерве будуць знаходзіцца яшчэ 10 брыгадаў.
Акрамя таго, чатыры брыгады хуткай дапамогі (у тым ліку адна рэанімацыйная і адна інтэнсіўнай тэрапіі) будуць адпраўленыя 12 верасня на Мінскі міжнародны марафон.
Акрамя таго, чатыры брыгады хуткай дапамогі (у тым ліку адна рэанімацыйная і адна інтэнсіўнай тэрапіі) будуць адпраўленыя 12 верасня на Мінскі міжнародны марафон.