У Мінску эксклюзіўна прэзентуюць новы альбом Nick Cave & The Bad Seeds

У Мінску эксклюзіўна прэзентуюць новы альбом Nick Cave & The Bad Seeds

Мінск далучыцца да эксклюзіўнай прэзентацыі новага альбома Nick Cave & The Bad Seeds, якая адбудзецца падчас паказу фільма, адмыслова створанага для гэтай падзеі. Стужка будзе паказаная ў кінатэатрах па ўсім свеце толькі 8 верасня 2016 года, непасрэдна перад выхадам пласцінкі "Skeleton Tree".

"One More Time With Feeling" — унікальнае кінападзея, створаная рэжысёрам Эндру Дамінікам. Гэта адзіная магчымасць пачуць шаснаццаты студыйны альбом Ніка Кейва і The Bad Seeds яшчэ да яго афіцыйнага рэлізу.

Выкананне новага альбома музыкамі ў фільме пераплятаецца з інтэрв'ю і відэазапісамі рэжысёра а таксама апавяданнямі і разважаннямі самога Ніка Кейва.

Паказ адбудзецца 8 верасня ў 19:30 у кінатэатры "Масква" ў межах праекта Cinemascope. Стужка будзе дэманстравацца на англійскай мове з рускімі субтытрамі.

Кошт квіткоў ад 7.5 да 10 рублёў.