У Мінску гандбольныя вароты забілі хлопца

У Мінску на 17-гадовага хлопца ўпалі гандбольныя вароты. Траўма аказалася смяротнай.
Высветлілася, што малады чалавек спрабаваў падцягнуцца на варотах, але няўдала — жалезная канструкцыя ўпала яму на жывот. Праз некалькі гадзін ён памёр у дзіцячым хірургічным цэнтры.

Падобная трагедыя нядаўна здарылася і ў Баранавічах. На тэнісным корце на 11-гадовага хлопчыка ўпала стойка судзейскага памоста. Абодва выпадкі зараз расследуе пракуратура.

ОНТ