У Мінску гарэў адзін з цэхаў прадпрыемства "Гарызонт"

Адзін з цэхаў прадпрыемства "Гарызонт" загарэўся ў Мінску ўчора. Пацярпелых няма.  Плошча ўзгарання склала каля 200 квадратных метраў. На месца здарэння прыбылі 8 пажарных разлікаў, на працягу гадзіны пажар тушылі амаль паўсотні супрацоўнікаў МНС.

Як паведамляе тэлеканал ОНТ, гэты цэх быў на рэканструкцыі, меркавалася, што ў будучым там размесцяць сумесную вытворчасць. Прычына ўзгарання ўжо ўстаноўленая спецыялістамі - гэта іскра ад зварачнага апарата.