У Мінску гарэў дах навукова-практычнага цэнтра (фота)

Раніцай 13 сакавіка ў Мінску на Даўгінаўскім тракце загарэўся дах трохпавярховага будынка, у якім месціцца дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій". Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося падчас рамонтных работ. Яго ліквідавалі самі рабочыя, яшчэ да прыезду выратавальнікаў. Пацярпелых няма.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў падчас правядзення агнявых работ.

Фота: МНС