У Мінску гарэў “Фольксваген Транспарцёр”
У Мінску ў раёне вуліцы Шпілеўскага гарэў мікрааўтобус “Фольксваген”. Пра гэта паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Каля 11 гадзін 17 снежня ратавальнікі атрымалі паведамленне пра ўзгаранне аўтамабіля. Здарэнне адбылося па адрасе вуліца Шпілеўскага, 52.
Па прыбыцці ратавальнікі выявілі, што загаранне адбылося ў маторным адсеку мікрааўтобуса “Фольксваген Транспарцёр” 2004 года. Уладальніцай аўтамабіля апынулася пенсіянерка 1961 года нараджэння.
Узгаранне было аператыўна ліквідаванае. У выніку пашкоджана электраправодка, АКБ, пластыкавыя элементы маторнага адсека. Як мяркуецца, прычына ўзгарання — кароткае замыканне электраправодкі.
Фота: mchs.gov.by
Фота: mchs.gov.by