У Мінску гарэў тралейбус, кіроўца патушыў агонь і трапіў у бальніцу
Тралейбус загарэўся ў беларускай сталіцы на перакрыжаванні вуліц Маякоўскага і Аранскай каля Чэрвеньскага рынку. На шчасце, пасажыраў у салоне не было. Кіроўца самастойна да прыбыцця пажарных патушыў панель прыбораў у
кабіне. У салон агонь перакінуцца не паспеў. 42-гадовы кіроўца
атруціўся угарным газам і быў шпіталізаваны ў бальніцу, інфармуе
агенцтва “Мінск-навіны”.