У Мінску гарыць завод вылічальнай тэхнікі
Раніцай 11 траўня ў Мінску загарэлася Аб'яднанне вылічальнай тэхнікі, што месціцца на вуліцы Прытыцкага, 62. Клубы дыма, якія ўздымаюцца над заводам, добра відаць са станцыі метро "Пушкінская". Як высветлілася, на прадпрыемстве гарыць склад гатовай прадукцыі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі:
Віталь Навіцкі: "На заводзе вылічальнай тэхнікі гарыць склад гатовай прадукцыі. Пажар не ахоплівае вытворчыя памяшканні і, хутчэй за ўсё, вялікай небяспекі не ўяўляе. Але дэталі будуць вядомыя пазней".