У Мінску грузавік пратараніў тралейбус, ёсць пацярпелыя
Грузавы аўтамабіль МАЗ з жалезным ломам сутыкнуўся з тралейбусам у Мінску каля станцыі метро "Магілёўская". У выніку, і грузавік і тралейбус аказаліся на тратуары каля ўвахода на станцыю. Пацярпелі пяць чалавек-пасажыраў, яны былі дастаўленыя ў бальніцу. Як паведамляе "Інтэрфакс", у цяперашні час месца здарэння заваленае металаломам, які выпаў з МАЗа.