У Мінску грузавік збіў чатырох жанчын

На Партызанскім праспекце ў раёне вуліцы Васняцова прарвала водаправодную трубу і затапіла падземны пераход. У выніку, людзі спрабавалі перайсці вуліцу ў неадпаведным месцы. На другой паласе руху грузавік збіў чатырох жанчын. На шчасце, усе яны жывыя, іх завезлі ў бальніцу, паведамляе БелаПАН.
 

Фота — bymedia.net