У Мінску грузчык гандляваў клафелінам. Відэа
Яго затрымалі падчас продажу таблетак, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы.
У Мінску праваахоўнікі затрымалі грузчыка адной са сталічных арганізацый, які гандляваў клафелінам. Адбылося гэта падчас продажу таблетак, якія ўтрымліваюць псіхатропныя рэчывы. Падчас агляду кватэры аператыўнікі знайшлі 130 таблетак клафеліна агульнай вагой 19,5 грамаў.
Прэс-служба мінскай міліцыі адзначае, што мужчыне 48 гадоў. Раней ён не меў праблемаў з законам.
Вядома, што таблеткі грузчык прадаваў сваім знаёмым. Вядома пра два такія выпадкі. Праводзіцца праверка.
Фота: Fotolia, відэа: guvd.gov.by