У Мінску “Хонда” загарэлася падчас руху (фота)
Узгаранне легкавіка “Хонда” адбылося ў Мінску 8 кастрычніка прыкладна ў 16.00 на вуліцы Прытыцкага. Пажарныя ліквідавалі ўзгаранне за некалькі хвілінаў.
Агонь пашкодзіў абсталяванне ў маторным адсеку аўто. Прычынай пажару стала механічнае разбурэнне вузлоў і дэталяў, перадае прэс-служба МНС.
Машына была параўнальна новай, 2012 года выпуску.



Фота: МНС