У Мінску і ў Бычках святкуюць угодкі Васіля Быкава
19 чэрвеня — дзень народзінаў Васіля Быкава. Сёння класіку беларускай літаратуры споўнілася б 86 гадоў. Аб 11-й гадзіне людзі сабраліся ўшанаваць памяць пісьменніка на Усходніх могілках Мінска, ля яго магілы. А 12-й у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13) пачнецца прэзентацыя аўдыёкнігі Васіля Быкава "Доўгая дарога дадому". Кніга была запісаная ў Празе на радыё "Свабода" яшчэ пры жыцці Быкава. Чытае твор сам аўтар.
На радзіме Васіля Быкава, у вёсцы Бычкі Ўшацкага раёну Віцебскай вобласці, адбудзецца ўручэнне прэміі "За свабоду думкі" імя Васіля Быкава. Яе заснаваў Рух "За Свабоду!". Пасля пройдзе нацыянальная дыктоўка. Урачыстасці пачнуцца ў 12:30, паведамляе сайт газеты "Наша ніва".