У Мінску ідзе святочнае шэсце ветэранаў

З Кастрычніцкай плошчы ў Мінску стартавала святочнае шэсце ветэранаў, прысвечанае Дню Перамогі. Як паведамляе БЕЛТА, у ім прымаюць удзел амаль 6 тысяч чалавек.  На пачатку калоны — Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і штандары чатырох франтоў, якія вызвалялі Беларусь у 1944 году. У першым шэрагу разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, Героямі Савецкага Саюза ідзе кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Побач з ім — сыны Віктар і Дзмітрый.

У шэсці прымаюць удзел вышэйшыя службовыя асобы, прадстаўнікі духавенства, дыпламатычнага корпуса, вайскоўцы, воіны-інтэрнацыяналісты, моладзь, замежныя госці.

Святочная калона пройдзе да пляца Перамогі. Тут удзельнікі ўшануюць памяць загінулых герояў хвілінай маўчання. Адбудзецца цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да манумента.