У Мінску канфіскаваныя ўсе ўлёткі да "Чарнобыльскага шляху"
Усе ўлёткі да суботняга "Чарнобыльскага шляху" канфіскаваныя ў Мінску за апошні час. Пра гэта паведамляе "Наша ніва". Паводле звестак выдання, КДБ здолеў захапіць усе ўлёткі і абвесткі,
якія рыхтаваліся рознымі структурамі дэмакратычнага руху. Наклады
канфіскоўваліся яшчэ на дарозе да партыйных офісаў.
Нагадаем, шэсце "Чарнобыльскі шлях" дазволілі мінскія гарадскія ўлады. Збор удзельнікаў прызначаны каля будынку Акадэміі навук 26 красавіка ў 14.00. Пасьля гэтага шэсце пойдзе па вуліцы Сурганава да храма «Спатоля загінулых» на скрыжаванні вуліц Карастаянавай і Арлоўскай. Каля царквы будзе аб’яўлена хвіліна маўчання.