У Мінску капітальна адрамантуюць пяць мастоў

У наступным годзе ў сталіцы плануецца правесці капітальны рамонт пяці аўтамабільна-пешаходных мастоў.
Сярод іх — два масты праз Свіслач: у зоне адпачынку “Дразды”, дзе цяпер вядзецца будаўніцтва велабана, і на вуліцы Ташкенцкай каля заапарка.

Таксама абновяць пешаходны масток праз галоўную раку Мінска, які злучае сквер каля гасцініцы “Беларусь” і праспект Пераможцаў.

Пачнецца рамонт і двух мастоў над чыгуначнымі пуцямі: які злучае вуліцы Чыгуначную і Суражскую каля вагонарамонтнага завода і на вуліцы Ваўпшасава непадалёк ад тэрыторыі маторнага завода.

"Мінск-навіны"