У Мінску кіроўца затрымаў п’янага пешахода
П’янага пешахода-парушальніка затрымаў у Мінску кіроўца аўтамабіля Опель”. Ён пераходзіў праспект газеты “Звязда” ў 30 метрах ад пешаходнага перахода. На сярэдзіне дарогі мужчыну збіў аўтамабіль, але ён адразу ж ускочыў і
кінуўся ўцякаць. Неўзабаве яго злавіў кіроўца. У ДАІ паведамляюць, што
пешаходу пагражае штраф да трох базавых велічынь, паведамляе агенцтва
“Мінск-навіны”.