У Мінску курсант аўташколы трапіў у аварыю, пацярпеў майстар

У Мiнску на Партызанскiм праспекце вучэбны аўтамабiль, якiм кiраваў 24-гадовы курсант аўташколы, трапiў у дарожна-транспартнае здарэнне.
Паводле звестак аддзела па агiтацыi i прапагандзе ДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама, вучэбныя "Жыгулi" пры перастраеннi з першай на другую паласу руху занесла, i аўтамабiль выехаў на сустрэчную, дзе сутыкнуўся з "Опелем".

У вынiку здарэння пацярпеў 55-гадовы майстар, якi атрымаў чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступенi цяжкасцi i пералом касцей пальцаў на левай руцэ.

“Звязда”