У Мінску ладзіцца Тыдзень нямецкага кіно

З 1 па 4 кастрычніка ў сталічным кінатэатры "Перамога" пройдзе Тыдзень нямецкага кіно. Ён адкрыецца камедыяй Ларса Краўмэ "Віктар Фогель — кароль рэкламы" (2001). Гэта гісторыя вольнага мастака, які выпадкова ўладкоўваецца на працу ў рэкламнае агенцтва і змушаны распрацаваць рэкламную кампанію аўтаканцэрну "Оpel". 2 кастрычніка гледачы змогуць паглядзець трагікамедыю Міхаэля Шора "Шульцэ змяняе прафесію" (2003). Карціна распавядае пра вандроўку немца па Паўночнай Амерыцы. Фільм уганараваны адмысловым прызам журы Венецыянскага кінафэсту.

3 кастрычніка будзе паказаная камедыя Пепе Данкварта "Кухар-злодзей" (2004). Галоўны герой фільма Оскар Брошнін працуе на самага магутнага гангстэра Вены, марыць пакончыць з мафіёзным жыццём і адкрыць свой уласны рэстаран.

Завершыцца тыдзень нямецкага кіно завершыцца паказам меладрамы Андрэаса Дрызэна "Лета на гаўбцы" (2005). Карціна распавядае пра двух сябровак, якія жывуць у шматкватэрным доме ва Ўсходнім Берліне і займаюцца ўладкаваннем асабістага жыцця. Уваход на гэты фільм будзе вольным.

БелаПАН