У Мінску легкавік пратараніў маршрутку, пацярпелі 10 чалавек

Дзесяць чалавек пацярпелі ў Мінску падчас сутыкнення маршруткі з легкавіком.  Як паведамляе БЕЛТА, здарэнне адбылося 27 снежня на вуліцы Чыжэўскіх. Легкавы аўтамабіль вынесла на сустрэчную паласу, дзе ён сутыкнуўся з маршрутным таксі. У выніку пераважна лёгкія траўмы атрымалі дзевяць пасажыраў маршруткі і кіроўца легкавіка.