У Мінску ліквідавалі наступствы аварыі на падстанцыі ў Сухарава
У Мінску ліквідавалі наступствы аварыі на падстанцыі ў Сухарава. Увечары 15 студзеня праблемы з электрычнасцю былі ў жыхароў не толькі Сухарава, але і часткова мікрараёна Каменная Горка. Месцамі яе не было зусім, людзі былі заблакаваныя ў ліфтах.
Спецыялісты электрасетак правялі рамонтныя работы. На раніцу 16 студзеня праблемаў з электрычнасцю не было як у буйных мікрараёнах, так і ў прыватным сектары, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, толькі ўчора Аляксандр Лукашэнка, разглядаючы наступствы цыклона "Даніэла", крытыкаваў працу экстранных службаў (гл. відэа), як адбылося новае здарэнне.