У Мінску людзі называюць роднай расійскую мову
Карэспандэнт Еўрарадыё абыйшоў з перапісчыкамі кватэры, у якіх жылі каля 100 чалавек. 96% з іх назваліся беларусамі, 2% — расіянамі і 2 % — іншыя. Сярод беларусаў 82 % размаўлялі ў паўсядзённым жыцці па-расійску, 18 % — па-беларуску і па-руску. Роднай мовай 32 % назвалі беларускую, 8 % — абедзве дзяржаўныя мовы і 60 % назвалі роднай мовай расійскую.
Жыхары Кастрычніцкага раёна Мінска адказалі на пытанні перапісчыкам і карэспандэнту Еўрарадыё:
Мужчына: Роднай мовай я лічу расійскую, таму што я на ёй размаўляў з дзяцінства, але можна сказаць, што і беларуская мова таксама родная. Калі б яна была больш распаўсюджаная і каб больш падтрыманая дзяржавай, то я з задавальненнем бы размаўляў па-беларуску. А так як яна ў дзяржаве не пераважная, то даводзіцца размаўляць расійскай мовай.
Мужчына: Я выбраў расійскую мову, хаця, канешне, разумею, што ў нас нацыянальная мова толькі беларуская. Я, у прынцыпе, за тое, каб дзяржаўныя дакументы ў нас былі на беларускай мове, але ж я размаўляю па-расійску, я і выбраў гэту мову.
Жанчына: Руская-беларуская!.. Я ж на рускай размаўляю! Родная мова беларуская, а размаўляю на рускай… Яшчэ запыталі ў мяне: “Як размаўляеце па-беларуску?”, - я і кажу: “Добра размаўляю на беларускай мове!”
Мужчына: Я лічу роднай сваёй беларускую мову! Таму што, у першую чаргу, я нарадзіўся на гэтай зямлі і крывёю з малаком яе спасцігаў — гэта гукі, гэта вымаўленне: маё нешта такое, уласнае… Не абавязкова першая мова з’яўляецца роднай, бо калі чалавек сэрцам адчувае тое, што гэта нешта сваё, гэта нешта ягонае, гэта нешта забытае — але ж чалавек падумаў галавой сваёй і ўзгадаў, што гэта ягонае!
Мужчына: У мяне родная мова — гэта мова, на якой я размаўляю, значыць, расійская, таму што я выключна на ёй заўжды размаўляю. Хаця я сябе лічу беларусам, і гэта мой мінус, што я яе проста не ведаю – ну, ніколі не вывучаў!