У Мінску масава крадуць дрэвы, кусты і кветкі
У Мінску з пачатку красавіка выкрадзена або пашкоджана больш за 200 хваёвых дрэў і кустоў, больш за тры тысячы кветак, 27 аб'ектаў малых архітэктурных форм. Пра гэта паведамляе прадпрыемства "Мінскзелянбуд".
Сярод хвойных дрэў асаблівай "папулярнасцю" ў выкрадальнікаў карыстаюцца туі, ядловец, яліны, сосны. Сярод кветак - віёлы, бягоніі, прымулы, цюльпаны. Крадуць таксама ўрны для смецця, вазоны і лаўкі.
Паводле інфармацыі міліцыянтаў, калі сума выкрадзенай маёмасці не перавышае 10 базавых велічынь (310 тысяч рублёў), вінаваты караецца штрафам ад 10 да 30 базавых велічынь (ад 310 да 930 тысяч рублёў) або адміністрацыйным арыштам.
Пакаранне наступае нават пры спробе крадзяжу. Калі сума выкрадзенага перавышае 10 базавых велічынь, наступае крымінальная адказнасць, якая прадугледжвае значны штраф або пазбаўленне волі тэрмінам да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Крымінальная адказнасць наступае з 14 гадоў.
БелаПАН