У Мінску матацыкліст пратараніў тры аўтамабілі

Як паведамляе БелаПАН, здарэнне адбылося ўвечары 22 ліпеня. Кіроўца матацыкла "Сузукі", рухаючыся па МКАД з боку вуліцы Мантажнікаў у бок вуліцы Громава і спрабуючы аб'ехаць аўтамабіль, які рухаўся наперадзе, сутыкнуўся на трэцяй паласе з іншым аўтамабілем.  Пасля гэтага матацыкліст паспрабаваў перайсці ў чацвёртую паласу і сутыкнуўся з яшчэ адным аўтамабілем. Працягваючы рухацца, ён сутыкнуўся яшчэ і з машынай, якая стаяла на трэцяй паласе.

Пасля трэцяга сутыкнення матацыкліст зваліўся. З чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені і пераломам абедзвюх костак правага перадплечча ён шпіталізаваны ў лякарню. У выніку ДТЗ пашкоджаныя матацыкл і тры аўтамабілі, з якімі ён сутыкнуўся.