У Мінску міліцыянты затрымалі прадаўца "спайсу"

Прадавец "спайсу" быў затрыманы ў Ленінскім раёне сталіцы. Як інфармуе "Інтэрфакс", ён распаўсюджваў праз інтэрнэт інфармацыю, што прадае "спайс", і быў затрыманы, калі прынёс пакупніку партыю на суму больш за 130 долараў. Міліцыянты склалі на яго адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, бо пакуль курыльныя сумесі знаходзяцца па-за дзейнасцю закона, распавёў Еўрарадыё прэс-сакратар ГУВД Аляксандр Ластоўскі:

"Зараз вырашаецца законныя яны, ці не. Яны дэ-юра не існуюць гэтыя сумесі, яны нідзе не ўзгадваюцца. Хаця назваць іх законнымі нельга, хаця і ўлічыць у незаконнасці іх таксама нельга, з юрыдычнага пункту гледжання".

Адміністрацыйны пратакол за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць адпраўлены ў гаспадарчы суд, які будзе вырашаць якія меры ўжываць супраць гандляроў. Гэта можа быць, як адміністратыўная, так і крымінальная адказнасць. Міліцыя сумесна з падатковай інспекцыя будзе праводзіць рэйды па выкрыццю такіх гандляроў і прыцягванню іх да адказнасці.