У Мінску “мініравалі” завод вылічальнай тэхнікі
У Мінску невядомы тэлефонны “тэрарыст” учора паралізаваў працу завода вылічальнай тэхнікі, які месціцца па вуліцы Прытыцкага. Ён паведаміў у міліцыю, што на тэрыторыі прадпрыемства закладзена бомба. Тэрмінова з дзесятка будынкаў былі выведзеныя ўсе працаўнікі (каля 1200 чалавек), прыбылі
сапёры з тэхнікай і спецыяльна навучанымі сабакамі, аднак бомбы не
знайшлі. Прадпрыемства не працавала каля шасці гадзінаў, паведамляе
газета “Рэспубліка”.
Высветлілася, што "мінёр" тэлефанаваў з тэлефона-аўтамата, зараз ідуць яго пошукі.
Высветлілася, што "мінёр" тэлефанаваў з тэлефона-аўтамата, зараз ідуць яго пошукі.