У Мінску можа прайсці матч зорак КХЛ
Матч зорак Кантынентальнай хакейнай лігі можа прайсці ў Мінску. Пра гэта паведаміў прэзідэнт КХЛ Аляксандр Мядзведзеў.
На правядзенне шоў таксама прэтэндуе Чэлябінск. На думку Мядзведзева, беларуская сталіца зручней з транспартнага пункта гледжання, інфармуе БЕЛТА.
Месца, дзе 30 студзеня пройдзе матч зорак, будзе названа пазней. Чэмпіянат КХЛ стартуе 10 верасня і завершыцца 7 сакавіка. Беларусь у Лізе прадстаўляе мінскае "Дынама".
У новым сезоне наша каманда выступіць у дывізіёне Тарасава Заходняй канферэнцыі. Кампанію беларусам у гэтым дывізіёне складуць маскоўскае "Дынама", ЦСКА, "Спартак", СКА, "Дынама" (Рыга).