Мужчына скраў у аддзяленні банка ноўтбук (відэа)
Здарэнне адбылося ў пераходзе станцыі мінскага метро "Пушкінская".
У Мінску невядомы мужчына скраў ноўтбук у аддзяленні банка, якое месціцца ў пераходзе станцыі метро "Пушкінская". Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, падазраваны знаходзіўся там каля чатырох хвілін. Ён дачакаўся, калі ноўтбук застаўся на працоўным месцы без нагляду, адключыў яго, схаваў пад куртку і пайшоў. Камеры віданазірання зафіксавалі, як гэта адбылося.
Цяпер мінская міліцыя шукае гэтага мужчыну.
Фота, відэа: guvd.gov.by