У Мінску мужчына спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

У Мінску мужчына спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

У Мінску мужчына спрабаваў скончыць жыццё самагубствам. Здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны ў нядзелю, 8 лістапада, у 36-м доме па вуліцы Шаранговіча. Як інфармуе прэс-служба МНС, мужчына нідзе не працуе, ён здымаў кватэру ці пакой у 57-гадовай жанчыны. Паколькі на месца выклікалі ратавальнікаў, відаць, мела месца спроба выкінуцца з акна.

Адзначаецца, што дапамога супрацоўнікаў МНС не спатрэбілася. Мужчыну забрала "хуткая", яго шпіталізавалі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя.

Фота: Fotolia