У Мінску мужчына забіў сваю жонку каструляй

У Мінску мужчына забіў сваю жонку каструляй. Трагічнае здарэнне адбылося падчас сваркі ў кватэры. Паведамляецца, што мужчыне 78 гадоў. У такім жа ўзросце была і яго жонка.

Зламысніка затрымалі, праводзіцца расследаванне, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Здымак з архіву. Фота: Мінск-навіны