У Мінску мужчыну ўдарыла токам падчас зарадкі iPhone

Мінчанін трапіў у рэанімацыю пасля няўдалай зарадкі свайго iPhone. Ён вырашыў адказаць на званок, калі тэлефон быў падключаны да электрычнай сеткі. Нечакана мужчыну ўдарыла токам.

У стане шоку, праз бязладнае скарачэнне цягліц, ён прыціснуў iPhone да грудзей. У выніку разрад прайшоў праз грудную клетку, сэрца і выйшаў праз левую руку. У месцах уваходу і выхаду разраду засталіся спецыфічныя меткі. Як атрымалася разарваць электрычны ланцуг, не паведамляецца, але пацярпеламу выклікалі хуткую дапамогу. У рэанімацыю ён паступіў у свядомасці, толькі аналізы мужчыны выклікалі асцярогі. Праз суткі яго перавялі ў кардыялагічнае аддзяленне, паведамляе Onliner.by.

Зарадная прылада для мабільнага тэлефона мінчанін набыў напярэдадні ў адным з падземных пераходаў сталіцы. Як паведамляюць крыніцы, гэта быў неарыгінальны адаптар.

Фота: tech.onliner.by