У Мінску на маршруце загарэўся тралейбус

Каля 12-й гадзіны на Партызанскім праспекце, 19 у Мінску адбылося надзвычайнае здарэнне. Як піша "Комсомольская правда", тут загарэўся тралейбус. Відавочцы падзеі выклікалі ратавальнікаў. 

Паведамляецца, што агнонь удалося пагасіць за лічаныя хвіліны. Пасажыры і кіроўца не пацярпелі: яны сышлі з тралейбуса, калі там пачаўся пажар.

Па словах ратавальнікаў, прычыны загарання высвятляюцца. Папярэдняя версія зздарэння — кароткае замыканне.

Фота — kp.by