У Мінску на аўтамабільнай стаянцы згарэў Ford Foсus (відэа)

У Мінску на стаянцы на вуліцы Нікіфарава ў мікрараёне Уручча цалкам згарэў аўтамабіль Ford Foсus. Здарэнне адбылося вечарам 4 ліпеня. Нязначныя пашкоджанні атрымалі некалькі легкавікоў, якія стаялі побач. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі ў маторным адсеку, інфармуе сайт onliner.by.

Фота, відэа: onliner.by