У Мінску на Свіслачы ратавалі нецвярозую дзяўчыну
Яна нейкім чынам апынулася на тонкім лёдзе і самастойна не магла дайсці да берагу.
Супрацоўнікі МНС выратавалі нецвярозую дзяўчыну на Свіслачы. Здарэнне адбылося ў адзін з выхадных дзён у раёне вуліцы Камуністычнай. 23-гадовая дзяўчына апынулася ў 20 метрах ад берага на тонкім лёдзе і самастойна вярнуцца не магла.
Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", на месца здарэння прыехалі ратавальнікі, якія дапамаглі пацярпелай. На беразе яе перадалі медыкам, якія пасля агляду адпусцілі дзяўчыну дахаты.
Фота: bymedia.net