У Мінску на выхадныя закрыюць вуліцу Сурганава

У сувязі з капітальным рамонтам вуліцы Сурганава на ўчастку ад вуліцы Якуба Коласа да праспекта Незалежнасці ў Мінску ў бліжэйшыя выхадныя будзе перакрыты рух транспарта з 5.00 9 чэрвеня да 5.00 11 чэрвеня.
Як паведамілі ў дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь", зменяцца таксама маршруты руху гарадскога грамадскага транспарта. Тралейбусы № 2: з (ДС) "Вуліца Каліноўскага" да вуліцы Талбухіна, № 29 — з плошчы Мяснікова да ДС "Вуліца Карастаянавай" аналагічна маршруту № 40.

Тралейбусы
№ 34 — з ДС "Ангарская-3" да Запарожскай плошчы,
№ 37 — з ДС "Уручча-4" да вуліцы Талбухіна,
№ 38 — з ДС "Вуліца Сямашка" да плошчы Бангалор,
№ 55 — з ДС "Вуліца Адоеўскага" да плошчы Бангалор.

Тралейбус № 33 у гэтыя дні адмяняецца.

З мэтай кампенсавання тралейбуснага руху арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 152 "ДС "Вуліца Карастаянавай" — вуліца Ваўпшасава", які будзе рухацца па вуліцах Карастаяновой, Арлоўскай, Сурганава, Коласа, Калініна, Чорнага, Талбухіна, па праспекце Незалежнасці, вуліцах Акадэмічнай, Сталетава, Запарожскай, Радыяльнай у абодвух напрамках з усімі прыпынкамі.

БелаПАН