У Мінску на вынік ВІЧ-тэста можна даведацца праз 10 хвілінаў
У Мінску ў лістападзе-снежні праходзіць акцыя па бясплатным ананімным абследаванні на ВІЧ-інфекцыю з ужываннем экспрэс-тэстаў. Асаблівасць гэтых тэстаў у тым, што на вынікі можна даведацца ўжо праз 10 хвілінаў, паведамляе “Комсомольская правда в Белоруссии”. У акцыі могуць узяць удзел прадстаўнікі групаў рызыкі (спажыўцы ін'екцыйных наркотыкаў; мужчыны, якія маюць сэксуальныя стасункі з мужчынамі; жанчыны, якія працуюць у сэкс-бізнэсе).
Пасля тэста можна атрымаць кансультацыю лекараў і псіхолага.
Пасля тэста можна атрымаць кансультацыю лекараў і псіхолага.