У Мінску на заводзе ў траіх рабочых скралі грошы (відэа)

У траіх рабочых аднаго з мінскіх заводаў (ён месіцца ў Маскоўскім раёне сталіцы) скралі грошы. Яны пакінулі іх перад зменай разам з асабістымі рэчамі ў шафках. Калі ж пасля працы вярнуліся, грошы зніклі.

Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, у крадзяжы падазраецца невядомы мужчына, які ашукаў ахову, якой прадставіўся работнікам прадпрыемства, і патрапіў на яго тэрыторыю. За каштоўную інфармацыю пра зламысніка нават абяцаюць узнагароджанне.

Фота, відэа — guvd.gov.by