У Мінску не хапае 400 выхавальнікаў дзіцячых садкоў

На цяперашні час у Мінску ў дзіцячых садках не хапае каля 400 выхавальнікаў і столькі ж памочнікаў выхавальніка. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва "Мінск-навіны".  Каб заахвоціць работнікаў, Мінгарвыканкам пастанавіў даплочваць выхавальнікам па тры базавыя велічыні, памочнікам выхавальніка — па паўтары. Яны выплачваюцца на працягу ўсяго каляндарнага года.