У Мінску немагчыма набыць новы аўтамабіль
У салонах машын амаль няма, і дылеры могуць пераарыентавацца з продажу новых аўто на сервіснае абслугоўванне. Запасы ўжываных машын заканчваюцца і на рынках
З 1 студзеня, калі пачаў дзейнічаць Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана, дылеры не ўвезлі ў нашую краіну ніводнай новай машыны. Ані стаўкі падатку на дадатковую вартасць (ПДВ), ані мытныя зборы для новых аўтамабіляў дагэтуль невядомыя — гэта і звязвае рукі пастаўшчыкам машын.
Першым месцам, дзе Еўрарадыё паспрабавала набыць новую машыну, быў мінскі салон Mazda. Як бачна на фотаздымках, машыны ў салоне ёсць. Іх нават можна ўзяць на тэст-драйв. Аднак, паводле слоў PR-менеджэра кампаніі “Атлант-М Холпі” Юліі Чорнай, нават пры вялікім жаданні новую Mazda зараз набыць будзе немагчыма:

Юлія Чорная: “Вось так проста прыйсці ў салон і набыць аўтамабіль — гэта немагчыма. Папросту ў нас няма вольных машын на складзе. Вельмі цяжка зараз рабіць нейкія прагнозы нават на паўгоддзе. Бо дагэтуль невядомая сітуацыя з ПДВ і заканадаўствам адносна мытных збораў”.
Фактычна, з увядзеннем адзінай мытнай прасторы на тры краіны пашанцавала тым, хто вырашыў набыць новае аўто яшчэ да Новага года:
Юлія Чорная: “У прынцыпе, прыйсці і замовіць аўтамабіль можна. Аднак сказаць, калі ён будзе дастаўлены ў Беларусь і колькі будзе каштаваць, пакуль немагчыма. Фактычна, хто паспеў — той набыў новыя машыны яшчэ да Новага года. Калі яшчэ ў дылераў былі поўныя склады”.
Супрацоўніца аддзела маркетынгу мінскага цэнтра “Toyota” пацвердзіла Еўрарадыё, што на іх складзе машыны яшчэ ёсць, аднак іх вельмі мала. Наконт новых “японцаў” гэтаксама нічога не зразумела:
“Toyota”: “Яны ёсць, аднак яны ўсе “пад акцыі”. Адносна коштаў — яны выстаўленыя ў нас у рублях. Аднак мы чакаем змен, як і ўсе дылеры ў Беларусі. Пакуль нічога новага мы не ведаем. То бок мы не бачылі ніводнага афіцыйнага дакумента. Таму мы проста пакуль нават прыкладна не ведаем, як фармаваць кошты на машыны 2010 года”.
На сённяшні дзень адзінае, што могуць для пакупніка зрабіць у фірмовым салоне, — гэта запісаць ягоныя кантакты і пажаданні адносна камплектацыі будучага аўто:
“Toyota”: “Кантрактаў мы пакуль не падпісваем. Адзінае, што мы робім, — гэта рэзервуем машыны. То бок запісваем кантакты чалавека, каб потым, калі нешта ўсё ж такі стане вядома, яму паведаміць”.
Паводле слоў Аўдруса Шатаса, дырэктара кампаніі “Аўтаідэя”, афіцыйнага дылера BMW у Беларусі, на складзе яшчэ ёсць машыны. Аднак і яны былі завезеныя і размытненыя яшчэ ў 2009 годзе. Да таго ж калі на складзе і знойдзецца “вольны” аўтамабіль, то пакупніку прыйдзецца згаджацца з прапанаванай камплектацыяй іншамаркі:
Аўдрус Шатас: “У нас на сённяшні дзень на складзе каля 20 машын. Прычым некаторыя зарэзерваваныя ўжо ў гэтым годзе. Набыць новую BMW можна, аднак выбіраць прыйдзецца з тых машын, што ёсць на складзе. Наконт новых паставак у Беларусь цяжка нешта казаць. Бо невядома, на падставе якіх дакументаў будуць размытневацца машыны. І нават ад якіх коштаў мы будзем адштурхоўвацца: ад завадскіх цэннікаў ці па агульнаеўрапейскіх каталогах…”
На думку спадара Шатаса, прычына адсутнасці новых паставак менавіта ў нераспрацаванай заканадаўчай базе паміж трыма краінамі. Аднак кіраўнік кампаніі-дылера BMW спадзяецца, што ўсе пытанні вырашацца на працягу двух тыдняў:
Аўдрус Шатас: “Ад афіцыйнай заканадаўчай базы, якая павінная з’явіцца ў сувязі з увядзеннем агульнай мытнай прасторы на тры краіны. Таму чым хутчэй законы з’явяцца, тым хутчэй новыя машыны патрапяць у Беларусь. Мне падаецца, што такая незразумелая сітуацыя працягнецца яшчэ тыдзень ці два. Мне, вядома ж, хочацца, каб гэта адбылося як мага хутчэй. І тады можна будзе працаваць у звыклым рэжыме”.
Яшчэ адно месца, дзе можна набыць адносна новую машыну ў сталіцы, — гэта аўтамабільны рынак. Зазірнуўшы ў Малінаўку, бачыш вельмі шмат машын з подпісамі “адзін дзень з Нямеччыны”, ці нешта падобнае.
Аднак насамрэч з-за мяжы іх прывезлі яшчэ да Новага года. Згодна са словамі аднаго з прадпрымальнікаў, ніхто на рынку яшчэ не прыганяў машыны ў 2010 годзе. Прычыны тыя ж самыя, што і ў афіцыйных дылераў — высокія пошліны:
Прадпрымальнік: “Наколькі я ведаю, ніхто яшчэ не прыганяў машыны ў новым годзе. Папросту ніхто не ведае мытных збораў на дадзены момант. Я прыгнаў апошнюю машыну 29 снежня. І афармляць буду яе менавіта па старых коштах. У снежні я прадаў за адзін дзень адразу тры машыны, якія стаялі ў мяне з лістапада. Я нават на рынак іх не выганяў: людзі папросту прыехалі да майго дома ў Серабранку, селі, заплацілі грошы і паехалі”.
Аднак на рынку кошты на аўто прадпрымальнікі ўсё ж такі паднялі.
Прадпрымальнік: “Тыя, хто займаўся аўтамабілямі, леташнія кошты ўжо не ставяць. Вось у мяне, напрыклад, зараз тры машыны на продаж. Дык я стаўлю не такі вялікі кошт, як у аўтасалоне, аднак і не мінулагодні. Розніца са снежнем прыкладна 1000-1500 долараў. Таму людзі прыходзяць, пытаюцца, аднак не спяшаюцца набываць. Таму што спадзяюцца знайсці мінулагоднія кошты”.
Самыя прадпрымальныя прадпрымальнікі аднавілі некалі забытыя схемы. Перагоншчык едзе, напрыклад, у Нямеччыну і вязе машыну да мяжы з Беларуссю. На польскім баку яго сустракае пакупнік і сам праходзіць мяжу. Але і такая схема доўга не пратрымаецца: як вядома, да 1 ліпеня будуць уведзеныя новыя пошліны і для фізічных асобаў.
У фірмовых аўтамабільных салонах кошты на аўтамабілі ў любым выпадку вырастуць. Прычым як мінімум на 30%. І гэта яшчэ не улічваючы невядомыя дагэтуль новыя стаўкі ПДВ.
Фота: Еўрарадыё