У Мінску невядомыя падпалілі мікрааўтобус прадпрымальніка

Мінулай ноччу ў Мінску падпалілі прыпаркаваны мікрааўтобус "Мэрсэдэс Спрынтар", які належыць 38-гадоваму індывідуальнаму прадпрымальніку. Здарэнне адбылося на вуліцы Мірашнічэнкі. Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне пачалося ў маторным адсеку. Агнём быў пашкоджаны не толькі мікрааўтобус, але і прыпаркаваны побач легкавік "Сеат Таледа".

Дарэчы, выратавальнікі мелі праблемы з пад'ездам да месца здарэння з-за прыпаркаваных каля дома аўтамабіляў. Праводзіцца расследаванне.

Здымак з архіву. Фота: МНС