У Мінску па начах будуць адключаць вулічнае асвятленне
У Мінску на гэтым тыдні будуць планава адключаць вулічныя ліхтары. Ужо два дні некаторыя вуліцы начавалі ў цемры. Не было асвятлення ў Малінаўцы, ва Ўруччы на вуліцы Русіянава, у Курасоўшчыне на вуліцы Казінца.
У "цёмны спіс" патрапілі вуліца Маякоўскага, плошча Бангалор ды іншыя, піша “Рэспубліка”.
На гэтым тыдні “Мінгарсвятло” праводзіць праверку вулічнага асвятлення, дзеля чаго лініі даводзіцца абясточваць. Толькі так можна выявіць непаладкі, якія ўзімку або ўвосень маглі б справакаваць адключэнне святла ў самы неспрыяльны момант.
Прафілактыка скончыцца ў канцы гэтага тыдня. У розных раёнах горада ліхтары не будуць гарэць з 12-й ночы да 5-й гадзін раніцы.