У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд
Тэмпературны рэкорд 26-гадовай даўніны пабіты 29 верасня ў Мінску. Як паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры, слупок тэрмометра падняўся вышэй за адзнаку +24.
Папярэдні рэкорд складаў 22,3 градуса і быў устаноўлены ў 1981 годзе. Абноўлены рэкорды ў трох абласных цэнтрах на ўсходзе краіны.
У Віцебску зафіксавана +24,4, у Гомелі і Магілёве – +23,2. Самая высокая тэмпература – 24,6 градуса цяпла – зарэгістравана ў Любані і Акцябрскім.
БелаПАН