У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд 75-гадовай даўніны

У Мінску днём 22 жніўня пабіты тэмпературны рэкорд 75-гадовай даўніны. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры.
Макімімальная тэмпература паветра склала плюс 31,8 градуса, яна на 0,9 градуса перавысіла рэкордны паказчык 1932 года. Таксама абнавіўся тэмпературны рэкорд у Гродна, які трымаўся з 1953 года. Учора там было 30,2 градуса вышэй за нуль.

БелаПАН