У Мінску пабудуюць два “даходныя дамы”
У Мінску плануюць пабудаваць у выглядзе эксперыменту два жылых дамы для далейшай здачы кватэраў у арэнду, паведаміў выканаўца абавязкаў старшыні камітэту будаўніцтва і і інвестыцый Мінгарвыканкама Мікалай Бутрым. Паводле яго словаў, будаўніцтва пачнецца пасля прыняцца адпаведнага ўказа прэзідэнта. На фінансаванне работу будуць скіраваныя крэдытныя рэсурсы “Беларусбанка”. Такі эксперымент дазволіць збалансаваць рынкавую і рацыянальную цану арэнды жытла, лічыць Бутрым. Гэты пілотны праект можа стаць альтэрнатыўным механізмам для вырашэння існуючай праблемы жытла ў сталіцы, паведамляе БелаПАН.
Паводле інфармацыі Мікалая Бутрыма, на сёння ў сталіцы афіцыйна здаюць у арэнду каля 32 тысяч кватэраў.
Паводле інфармацыі Мікалая Бутрыма, на сёння ў сталіцы афіцыйна здаюць у арэнду каля 32 тысяч кватэраў.