У Мінску пабудуюць дзве гідраэлектрастанцыі

У хуткім часе ў Мінску пабудуюць дзве гідраэлектрастанцыі. Пра гэта паведаміў начальнік cталічнага гарадскога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Ігар Тур. Ігар Тур: "Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі прысутнічаў на пачатку працы гідраэлектрастанцыі на Чыжоўскім вадасховішчы. Яна працуе ў аўтаматычным рэжыме, там абслугоўваючага персаналу няма. І выпрацоўвае яна сёння каля паўтара мільёна кілаватаў гадзін у год.

А дзве з'явяцца яшчэ ў Шабанах і ў Драздах. Адна з іх будзе мець 4 агрэгата па 75 кілават і на другой электрастанцыі будзе два агрэгата па 250 кілават".


Адзначым, што праграма будаўніцтва малых гідраэлектрастанцый у Мінскай вобласці зацверджана Мінаблвыканкамам у 2001 годе. За гэты час у сталічным рэгіёне пабудавана сем малых ГЭС.