У Мінску пабудуюць лякарню на французскі крэдыт

Сёння ў Мінгарвыканкаме падпісаная дамова з французскай кампаніяй Bouygues Batiment International (BBI) на распрацоўку архітэктурнага праекта клінічнай лякарні ў мікрараёне "Паўночны".  ВВI выступае ў якасці генпраектнай і генпадраднай арганізацыі. Будаўніцтва лякарні з залучэннем французскага крэдыту ў 300 млн еўра пачнецца ў канцы красавіка.

Клініка на 1200 месцаў зойме тэрыторыю плошчай 100 тыс. квадратных метраў і стане найбуйнейшай у краіне, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".